Чалы прадказаў правал імпартазамяшчэння


Санкцыйны рэжым паказаў: няма нічога, што Беларусь можа самастойна вырабляць. Падрабязна ў праграме «Эканоміка з Чалым».

ВУП Беларусі працягвае зніжэнне. Такога не было з 2015 года.

«У нас галоўным драйверам была перапрацоўчая прамысловасць. Там былі тэмпы росту ў 2014-м 11 %, 10 %. Цяпер яна з драйверу ператварылася, карацей, у тое, што цягне назад. Мінус 3,2 % у апрацоўчай прамысловасці», – канстатуе Сяргей Чалы.

Транспартная дзейнасць мінус 7,8 %. Значыць, будаўніцтва мінус 9,4 %. Гэта самая інвестыцыйная галіна. Яна цярпіць больш за ўсіх.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Беларусь – расейскі хаб, каб абмінаць санкцыі;
  • Самая галоўная перавага і дасягненне міжнароднага гандлю – гэта не экспарт, гэта імпарт;
  • Чаму прапагандысты тэгаюць Чалага.

Belsat.eu