Дудзінскі: «Хачу, каб да мяне прыйшло ЦРУ!» Сатырычнае шоу


Беларусы, па вас ідуць польскія спецслужбы! – пужаюць прапагандысты. Дзяніс Дудзінскі скарыстаў сітуацыю і звярнуўся адразу да ЦРУ!

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV» вядоўцы Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі з тапёрам Канстанцінам Гарачым адзначаюць Дзень Волі. Вас чакае аналіз навінаў Беларусі, дасціпныя куплеты пра Грыгорыя Азаронка і святочная песня на 25 сакавіка.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • «Вы не ўяўляеце, праз якое пекла я прайшоў!» Расеец схаваўся ад мабілізацыі ў Беларусі
  • Квіток Лукашэнкі на рэйс у Гаагу
  • Імперыя зла наносіць удар у адказ! Следчы камітэт РФ супраць Міжнароднага крымінальнага суда
  • Генштаб запісаў пакаяннае відэа пасля Мачулішчаў
  • Каронавірус адступіў – беларуская вакцына можа паказаць сябе
  • Гарадзенскі мясны кароль сфатаграфаваўся з Азаронкам
  • Памежнікі Лукашэнкі паднялі бел-чырвона-белы сцяг
  • Мультфільм пра генацыд беларусаў: «Беларусьфільм» узяў на працу пракурораў
  • Пройгрыш РБ – перамога сяброўства
  • Хто каму тамагочы? Камунальнікаў будуць пільнаваць праз адмысловую праграму

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: скрыншот «Дождь»; kremlin.ru