Прыгоннае права – не рабства? Жыццё прыгоннага селяніна ў ВКЛ і Расейскай імперыі


Прыгоннае права існавала ў Беларусі больш за 400 гадоў, яго скасавалі 19 лютага 1861 года. Чаму гэта не рабства? Як жыў прыгонны селянін у ВКЛ і Расейскай імперыі? І ў чым прыгон і калгасы СССР падобныя? Кароткая гісторыя ў праграме «Вусы Скарыны».

Запрыгоньванне сялянаў бярэ пачатак на тэрыторыі Беларусі ад Прывілею Казіміра Ягелончыка 1447 года. Прыгоннае права было замацаванае ў Трэцім Статуце ВКЛ 1588 года і праіснавала да 1861 года. Аднак і сёння яго ўплыў адчуваецца ў нашай свядомасці. Чаму так сталася? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.