Мікалай Аўтуховіч – пагроза № 1 для Лукашэнкі. 20 гадоў за сяброўства з ім


Мікалай Аўтуховіч для Лукашэнкі – пагроза № 1. Ягонаму сябру Максіму пагражала 20 гадоў турмы, але мужчына здолеў уцячы, цяпер ён распрацоўвае камп’ютарныя гульні. А таксама Павел Цяпло, на вачах якога ў Менску ў 2020-м загінуў Тарайкоўскі. Новы «Беларус беларусу».

«Я быў сябрам Міколы. Мы сябравалі з таго моманту, як яго выпусцілі з турмы. За гэта, мяркую, дваццатачку я павінен быў бы атрымаць. З улікам таго, што людзі, якія сядзяць цяпер, пенсійнага веку, з хранічнымі захворваннямі, я на іхным фоне – узорны штурмавік, баявік», – апавядае Максім пра «справу Аўтуховіча».

Hавiны
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў за мінулы год ніводнае бандэролі
2024.01.02 17:41

Максім быў у Беларусі паспяховым распрацоўнікам інды-гульняў і ментарам гейм-дызайну, але не шкадуе, што змяніў гэта на ўдзел у пратэстах, пасля чаго вымушаны быў эміграваць ва Украіну, дзе з пачаткам вайны ягоны банкаўскі рахунак заблакавалі. Цяпер Максім жыве ў Польшчы, ён распрацаваў гульні аб пратэстах у Беларусі і «Tanks Battle Survival», прысвечаную вайне ва Украіне, якую ўжо паспелі ацаніць каліноўцы. Такая магчымасць ёсць у кожнага, бо гульня агульнадаступная.

Беларус беларусу
«Я быў побач, калі забілі Тарайкоўскага»
2022.09.16 18:33

Максім просіць гледачоў праграмы «Беларус беларусу» дапамагчы перажыць, як ён сам зазначае, «жыццёвы дэфолт», знайсці працу. Магчыма, нейкая гульнёвая студыя зацікавіцца досведам і дапаможа з працаўладкаваннем. Магчыма, нехта можа дапамагчы Максіму фінансава, бо цяпер ён, які раней дапамагаў іншым, сам аказаўся ў няпростай сітуацыі.

Таксама ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – Павел Цяпло, цырульнік і валанцёр зліквідаванай у Беларусі арганізацыі «Радзіслава». Ягонаму кату Кіту, як і самому Паўлу, трэба падтрыманне і дапамога: беларус выдатна ўмее абыходзіцца з дзецьмі з аўтызмам, якім неабходна зрабіць фрызуру. Павел нават стварыў брашуру для блізкіх бацькоў (апекуноў) дзяцей з разладам аўтэнтычнага спектру (спампаваць яе можна тут).

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.