Беларусь можа пазбегнуць удзелу ў вайне


Якіх палітычных наступстваў варта чакаць ад прысутнасці ў Беларусі расейскіх войскаў? Ці можа Беларусь зрабіцца патэнцыйным агрэсарам у выпадку расейска-ўкраінскага ўзброенага канфлікту? Якога ўзроўню дасягнула залежнасць Аляксандра Лукашэнкі ад Масквы ў прыняцці ваенна-стратэгічных рашэнняў?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркаваў з Віталём Цыганковым палітолаг Андрэй Ягораў.

Некаторыя думкі, агучаныя Андрэем Ягоравым у часе «Размовы»:

  • Калі Беларусь выжывае, то выжывае Лукашэнка
  • Лукашэнку ўдасца ўтрымаць вайсковы нейтралітэт у выпадку новага наступу Расеі на Украіну
  • Пункт у Канстытуцыі не гарантуе, што расейская сіла не будзе ўжытая да Беларусі
  • Павышэнне напружанасці ў ваенным плане выгаднае Лукашэнку, бо гэта змяншае расейскі ціск на яго.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».