Каляда прыйшла! Успамінаем традыцыі беларусаў


Распавядзем і пакажам, як калядуюць беларусы, як варожаць і чаму лічаць Каляды часам вялікіх спадзяванняў і невераемных цудаў. «Мова нанова» запрашае на калядкі!

Нашыя чароўныя госці заспявалі калядныя песні, а вядоўца Віктар Шукеловіч распавёў, як звязаныя беларускія Каляды з Грэцыяй і Старажытным Рымам.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.