Расея пачне кантраляваць грашова-таварныя плыні Беларусі


З лета пачалі дзеяць санкцыі. У першую чаргу яны аднавіліся супраць «Нафтану». Пасля ўвядзення санкцыяў паставак на «Нафтан» няма. Гэта афіцыйная версія, але «Нафтан» працуе. Што адбываецца? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

Беларускія журналісты паспрабавалі патлумачыць, чаму так, і зрабілі некалькі расследаванняў, з якіх вынікае, што завод працуе ды атрымлівае нафту з Расеі.

«Паставак афіцыйна няма, значыць, яны працуюць нейкім іншым спосабам, працуюць нейкія схемы… Ёсць маса спосабаў, мы так нядаўна працавалі з «Паўночнаю плынню», дабудоўвалі, калі яна пад санкцыямі была. Прыдумляліся нейкія дробныя фірмы, якіх у прынцыпе не шкада, калі яны тамака з ланцужкоў выпадуць».

Вынікам абыходу санкцыяў будзе тое, што Расея пачне кантраляваць усё большую колькасць таварных і грашовых плыняў у Беларусі. То бок ніякіх саюзных праграмаў не трэба, дастаткова кантраляваць бухгалтэрыю.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Кітай будуе беларускую мадэль эканомікі?

Belsat.eu