Вусы Лукашэнкі задрыжалі: полк Каліноўскага і Украіна ведаюць ягонае слабое месца


Буданаў заявіў, што Лукашэнка «пятляе». Але Лукашэнку нельга верыць, ён толькі марыянетка, і ягонае слабое месца вядомае – лічыць Аляксандр Атрошчанкаў. Украіна не жадае дражніць Лукашэнку, а полк Каліноўскага ў Беларусь не ўвойдзе – лічыць Яўген Магда.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой»:

  • Ці варта Украіне верыць Лукашэнку?
  • Чаму Украіна не жадае дражніць Лукашэнку?
  • Чаму Міхаіл Падаляк не можа адказваць за Беларусь ва Украіне?
  • Як Аляксандр Лукашэнка зноў прадае «дохлага каня»
  • Ці самастойны Лукашэнка ў плане вайны і міру?
  • Чаму Кірыл Буданаў сказаў, што Лукашэнка «пятляе»?
  • Ці паступае беларускі бензін ва Украіну?
  • Чаму заява Буданава пра Лукашэнку магла пакрыўдзіць полк Каліноўскага?
  • Ці змянілася пасля смерці Макея стаўленне Лукашэнкі да Украіны?
  • Што такое стратэгія «1000 крокаў насустрач адзін аднаму»? І пры чым тут Арэстовіч?
  • Ці можа полк Каліноўскага з Украіны і Паспалітае рушанне з Польшчы зайсці ў Беларусь?
  • Калі аднойчы Лукашэнка сказаў праўду
  • Чаму Уладзімір Зяленскі не сустракаецца са Святланай Ціханоўскай?

Госці праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:

Яўген Магда, дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі, Украіна

Аляксандр Атрошчанкаў, сустваральнік выдання REFORM.by

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.