Ці мае шанц беларуская сельская гаспадарка?


Галоўная праблема сельскай гаспадаркі ў Беларусі – тое, што ў нашай краіне дагэтуль няма ўласніка на зямлю і амаль не развіваецца прыватны бізнес, лічаць эксперты чарговага выдання ток-шоу «План: Б».

«Лукашэнка калісьці быў старшынёй калгасу і хацеў пабудаваць такія ж калгасы па ўсёй Беларусі. На жаль, так і здарылася», – кажа адмысловец у сельскай гаспадарцы Мікалай Лысянкоў.

У Беларусі няма гаспадара на зямлі, за выключэннем адзінкавых фермераў. Кіраўнікі прызначаюцца паводле прынцыпу лаяльнасці да вышэйшага кіраўніцтва. Яны не думаюць, як атрымаць як мага больш прыбытку. Галоўнае для іх – выканаць планы, заданні, спушчаныя зверху. Іхны ўзровень – ездзіць па калгасах і наводзіць парадкі, кажуць адмыслоўцы ў студыі.

Чаму сельская гаспадарка ў Беларусі стратная? Ці можна яе адбудаваць? Чаму на беларускіх прылаўках узімку ёсць егіпецкая бульба, але няма беларускае? Навошта калгаснікі знішчаюць ураджай? Як палітычных вязняў дасылаюць адпрацоўваць «хімію» ў калгасы і якія там умовы працы? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні глядзіце ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

Госці студыі: былы палітвязень Віктар Пархімчык, адмыслоўца ў сельскай гаспадарцы Мікалай Лысянкоў, а таксама эканамісты Аляксей Харкевіч і Сяргей Фурса.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu