Як беларускія памежнікі перадаюць цыгарэты з мігрантамі. Сатырычнае шоу


Ад якіх «важных справаў» адарваў начальства памежнік Максімка? Якія стаўкі пачалі прымаць беларускія букмекеры? Як Святлана Ціханоўская напоўніць бюджэт новай Беларусі? Як беларускім медыкам дапамог Андрэй Ткачоў, чалавек, забанены ў Tinder?

  • Жарсці на беларускай мяжы
  • Пад каго пішацца новая Канстытуцыя
  • «Алё, міліцыя! Тут такое!..» – кіберпартызаны апублікавалі даносы
  • Новая крыніца даходаў беларускіх букмекераў
  • Як Святлана Ціханоўская напоўніць бюджэт новай Беларусі
  • Пасылка ад сваякоў з Далёкага Усходу з ікрой і… інтэрнэтам
  • Лукашэнка арганізуе сушняк еўрапейцам
  • Сілавікі знайшлі іхтыяндраў у Горадні. Як?!
  • S&P пакрыўдзілі беларускую эканоміку. Як ім не сорамна?
  • Каардынатар Фонду медычнай салідарнасці і адзін са стваральнікаў сэрвісу «еЗдароўе» Андрэй Ткачоў пра тое, што ў Беларусі не хапае 10 000 медпрацаўнікоў, як важна ўмець пераключаць увагу, чаму яго забанілі ў Tinder, чаму ён сніць Беларусь і якая тэма яго заўсёды пераследуе (прынамсі, пакуль халасты).

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.