Адкуль пайшло і куды прыйшло слова «Русь»

Слова «Русь» – адно з найважнейшых у гісторыі нашага рэгіёну. Яно ёсць у назве Беларусі, яно схаванае ў найменні «Расея». Пры гэтым зямля, што мае на гэтую назву найболей правоў, называецца Украінай. Як так сталася?

«Русь» – таямнічае слова, дзеля якога народы гатовыя мяняць назву сваіх дзяржаваў.

Сярод украінцаў ёсць прыхільнікі іншае назвы Украіны. Напрыклад, Аляксей Арэстовіч часам выходзіць на публіку ў футболцы з надпісам «Русь Украіна». Украінскі гісторык і старшыня Цэнтральнае рады УНР Міхайла Грушэўскі (1866–1934) назваў сваю кнігу пра гісторыю Украіны «Гісторыя Украіны-Русі».

Сярод беларусаў трываюць спрэчкі, як мае называцца нашая краіна: Літва – ці Беларусь.

Назва «Расея» – гэта ўвогуле Русь, толькі па-грэцку. Але як так сталася, што Масковія пераўтварылася ў Рускую дзяржаву, каб потым зрабіцца Расейскай імперыяй?

І што за назвы: Малая, Вялікая, Чырвоная, Чорная, Белая, Літоўская і Каронная Русь?

Разабрацца ў гэтых усіх пытаннях вельмі важна для нашае ж бяспекі, лічыць аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

«Адна з умоваў спакою ў нашым рэгіёне – пазбаўленне Масквы яе гегемоніі ва ўсіх сферах, у тым ліку ідэалагічнай гегемоніі на фантастычна вялікую спадчыну, што хаваецца ў слове «Русь», – мяркуе Цімох Акудовіч.

Якая ж гісторыя назвы Русь?

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Стэфан Баторы. Перамог Масковію і арганізаваў казацтва

Магдалена Радзівіл. Мецэнатка, якая дала грошы на беларускае Адраджэнне

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Таемнае пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай

Князь Рагвалод з Полацку. Першы ў пантэоне беларускай гісторыі

Ян Чэрскі – ад каліноўца да даследчыка Байкалу і Калымы

Барбара Радзівіл. Самая містычная жанчына-прывід нашай гісторыі

Захаваў непаўторны вобраз Беларусі. Напалеон Орда

Цуд з ажыўленнем мёртвага пеўня, і самы вядомы Радзівіл