Лукашэнка – гістарычная памылка, якую беларусы маюць выправіць


Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім (Ігар) Кабанчук распавёў пра настроі сярод каліноўцаў, агучыў умову заканчэння вайны і нагадаў беларусам, што Лукашэнка ў Беларусі «не з’явіўся з Марсу».

Вадзім Кабанчук нагадвае, што беларусы самыя выбралі Лукашэнку ў 1994 годзе. Час выправіць гэтую гістарычную памылку і ў рэшце рэшт паставіць кропку ў зацягнутай гісторыі.

Беларусы нават спрабавалі гэта зрабіць у 2020 годзе. Чатыры пятыя каліноўцаў – удзельнікі мірных пратэстаў у Беларусі. Яны пераканаліся, што метады негвалтоўнага супраціву не дапамогуць зрынуць узурпатара Лукашэнку. Таму добраахвотнікі ўважаюць вайну за апошні сродак супрацьстаяння дыктатарскім рэжымам Пуціна і Лукашэнкі.

«Мы вучымся, мы набываем досвед. І мы спадзяёмся, што гэты досвед нам спатрэбіцца як для змагання з дыктатурай, так і для таго, каб паўстала новая беларуская армія», – распавядае Вадзім Кабанчук.

Вадзім (Ігар) Кабанчук ваюе на баку Украіны з 2014 года. Як хутка прайшоў гэты час? З якімі настроямі прыязджалі ў полк Каліноўскага добраахвотнікі і што яны сёння думаюць пра вайну? Калі чакаць яе заканчэння? Болей – у нашай праграме.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by; полк Каліноўскага / YouTube