У Гаагу адправілі ляльку Лукашэнкі


Наталля Глазкова жыла ў Гомлі, гадавала дзяцей і была незадаволеная сітуацыяй у Беларусі. Чым скончылася яе актыўнасць у 2020 г., даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Наталля нават думала пераехаць у іншую краіну, але грамадскі пратэст, які пачаўся пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 г., даў Наталлі надзею, што на радзіме можна штосьці змяніць да лепшага. Жанчына ўключылася ў пратэставую дзейнасць, за што трапіла пад рэпрэсіі.

Адзін з міліцыянтаў папярэдзіў шматдзетную маці, што ёй пагражае не толькі адміністратыўны, але і крымінальны пераслед, пасля чаго Наталля ўзяла дзяцей і з’ехала ў Польшчу. Ужо тут яна стварыла Пачакуна ў вобразе Лукашэнкі і адправіла яго ў падарожжа да Гаагі.

«Ён з’явіўся ў Беларусі, за яго я таксама адседзела і атрымала штраф. Яго канфіскавалі як рэчавы доказ – першага нашага Пачакуна. Тады я зрабіла другога, калі я выехала сюды ў Варшаву, ён быў выстаўлены на аўкцыён. Атрыманыя сродкі пайшлі на дапамогу беларусам. Захацелі зрабіць яшчэ аднаго, каб ён павандраваў», – расказвае Наталля.

Пачакуна сустракаюць беларускія дыяспары ў розных краінах, фатаграфуюць яго на фоне кратаў і адпраўляюць у наступную краіну, апошні пункт падарожжа Пачакуна – Еўрапейскі суд правоў чалавека ў Гаазе.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Мастак з Беларусі бамжуе ў Ізраілі;
  • Аляксандр Чахоўскі стварае новыя беларускія культурніцкія ініцыятывы.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu