Дудзінскі папрасіў прабачэння ў Лукашэнкі! Сатырычнае шоу


Дзяніс Дудзінскі зразумеў, як моцна памыляўся, калі крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. Высветлілася, што дастаткова было пашукаць – і знайшоўся пазітыў у 28-гадовым кіраванні Аляксандра Рыгорыча.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі віншуюць вас з Калядамі ды зычаць радасці, весялосці і добрага настрою.

Традыцыйнаму агляду свежых навінаў Беларусі акампануе таямнічы тапёр.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • У начальніка ідэалагічнай працы ў хаце знайшлі сцяг з Пагоняю
  • Прывет з 1990-х: пакеты зноў у продажы
  • Галоўны міліцыянт заклікае дзетак падпісвацца на сацсеткі МУС
  • Які дрот рэзаць – чырвоны ці зялёны?
  • Камуністы адправіліся на пошукі гей-клубу «Юрлівы хабаток»
  • Пскоўскія камуністы даследавалі «Pornhub»
  • Тэст на шпіёна ў Расеі – адказ на «паляницю» і «полуницю»
  • «Ты таксічнейшы» – «Не, ты». Пуцін наведаў Лукашэнку
  • «У духу французскай рэвалюцыі і аргентынскага танга»: сустрэча двух дзядоў
  • Азаронак запішацца на курсы вакалу
  • Віртуальная рэальнасць, якую мы заслужылі
  • «Галантарэйшчык і кардынал – гэта сіла!» Папу Рымскага павіншавалі з Менску
  • Who is papa? Сінія Пальцы прабуюць зачапіцца за Рым
  • Эйсмант раскусіў масона амерыканскай веры Франка Вячорку

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Оперативно. Важно. Достоверно / YouTube; part.gov.by; president.gov.by