Вячорка: Беларусы вернуцца дамоў з ахвотай


Тое, што мы перажываем апошнія 27 гадоў, а асабліва апошнія паўтара года, цяжка назваць інакш як гуманітарнай катастрофай. У Беларусі фактычна растаптаная сама аснова ўсялякае дзяржавы – закон. І адначасова з краіны з’яжджаюць тысячы і тысячы беларусаў. Пры гэтым мы ўсе цудоўна разумеем, што рана ці позна, але Лукашэнка сыдзе. І вось як тады запоўніць гэтую пустку, выпаленую дыктатарам? Пытанне, над якім варта думаць нам усім разам.

Валер Руселік разважаў аб гэтым у «Размове» са старэйшым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Франак Вячорка ў часе «Размовы»:

  • Беларусы вернуцца дадому з ахвотай, калі падзе рэжым
  • Людскі рэсурс – галоўны капітал эканомікі
  • Наш пераходны перыяд будзе менш балючым, чым быў у Польшчы ці краінах Балтыі
  • Расце ўжо другое пакаленне беларусы ў дыктатуры, якая не можа забяспечыць нармальнага жыцця
  • За апошнія пяць гадоў Беларусь стала адной з найбяднейшых краінаў Еўропы
  • Беларусь цяпер жыве ва ўсім свеце

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Attila Husejnow / Zuma Press / Forum