Лукашэнка верыць у сваю хлусню


Аляксандр Лукашэнка пачаў палітычную кар’еру з адкрытай хлусні, заяўляючы, напрыклад, што ён быў адзіным дэпутатам беларускага парламенту, які галасаваў супраць Белавежскіх пагадненняў. Што самае паказальнае, ён не адмовіўся ад гэтай хлусні, нават калі яна была дакументальна зняпраўджаная. Чаму падман зрабіўся галоўным прынцыпам у палітыцы былога прэзідэнта Беларусі, і чаму яму так доўга ўдавалася падманваць людзей? Якія асаблівасці псіхалогіі і характару Аляксандра Лукашэнкі прадэманстравала ягонае нядаўняе скандальнае інтэрвю журналісту «Бі-Бі-Сі»?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з чалавекам, які разам з Лукашэнкам быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІ склікання – аўтарам кніг пра палітыку 1990-х гадоў, журналістам беларускай службы радыё «Свабода» Сяргеем Навумчыкам.

Некаторыя думкі, што агучыў у часе «Размовы» Сяргей Навумчык:

  • Вялікую ролю ў кар’еры Лукашэнкі адыграла ягонае ўменне хлусіць: калі ён хлусіў, ён у гэта верыў.
  • Лукашэнку пляваць, што думае беларускі народ.
  • Я перакананы, што нашыя беларускія калегі-журналісты маглі б правесці інтэрвю з Лукашэнкам не менш бліскуча, чым Роўзэнбэрг.
  • У інтэрвю Роўзэнбэрга я не ўбачыў нічога новага – гэта той самы Лукашэнка, які хутка заводзіцца, калі яму пярэчаць.
  • Трэба аддаць Лукашэнку належнае – ён добра трымае імідж такога палеміста, які вельмі падабаецца расейскай імперскай публіцы.
  • Лукашэнка мае поўную інфармацыю і пра сітуацыю ў апазіцыі, і ўнутры Беларусі, і за мяжой, і пра свой рэйтынг.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Sergei Sheleg / BELTA / TASS