Каронавірус – пенсійная рэформа Лукашэнкі?


Навошта КДБшнікам на сустрэчы з Лукашэнкам замазвалі твары? Да чаго прывядзе бяздзейнасць рэжыму ў справе каронавіруса? Навошта гэтак званых сілавікоў прызначаюць на кіраўнічыя пасады? Колькі беларусы будуць цярпець тое, што адбываецца ў краіне?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказу ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: вядоўца «Белсату» Анастасія Русецкая, галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў і прадстаўнік Каардынацыйнае рады Валер Мацкевіч.

Некаторыя тэзы, агучаныя гасцямі праграмы:

Павел Свярдлоў

  • Сістэма «выпалала» яшчэ не ўсіх нязгодных з Акадэміі навук, таму цяпер туды прызначылі адмысловага чалавека, каб гэтую працу завяршыць.
  • Улады цягнуць краіну ў мінулае, з паседжаннямі ЦК КПСС, планавай эканомікай, татальным кантролем – у сярэдзіну 80-х.
  • Улады не думаюць на некалькі крокаў наперад, яны хочуць зрабіць балюча сваім праціўнікам тут і цяпер.

Валер Мацкевіч

  • Сілавікі хочуць стварыць уражанне, што яны выконваюць нейкую вельмі важную і сакрэтную місію – і абавязкова з ёй справяцца.
  • Я не здзіўлюся, калі агенты КДБ неўзабаве пачнуць правяраць, ці сапраўды бабулькі збіраюць у лесе лісічкі ці баравікі.
  • Шуневіча паставілі кіраваць Таварыствам паляўнічых і рыбаловаў у выніку інцыдэнту з Андрэем Зельцарам.

Анастасія Русецкая

  • ГУБАЗіК мае нейкі свой шлях у цяперашняй сітуацыі.
  • Падыход Лукашэнкі да каронавіруса, як у песні: «Нам нужна одна победа, мы за ценой не постоим».
  • Запужаныя беларусы будуць існаваць у той сітуацыі, якая ёсць, і змагацца з праблемай сам-насам.

Дыскусію цалкам глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: Didor Sadulloev, Reuters / Forum