Мяцежнік прызямліўся ў Беларусі. Як «расейскі бунт» адбіваецца на беларусах


Гвалтоўная смерць Яўгена Прыгожына паказала, што Расея загразла ў эпохах Сцяпана Разіна і Емяльяна Пугачова. Як гэта адбіваецца на Беларусі? Дзе і калі расейцы згубілі гатовасць змагацца за свабоду і годнасць?

Гісторыя Расеі поўніцца шматлікімі бунтамі і мяцяжамі. Сярод іх былі як спробы «рэвалюцыі знізу», напрыклад, Пугачоўшчына 1773–1775 гадоў, так і спробы «рэвалюцыі зверху», як Паўстанне дзекабрыстаў 1825 года. Першае Аляксандр Пушкін апісаў як «расейскі бунт, бессэнсоўны і бязлітасны». А побач з малюнкам шыбеніцы, дзе ў саванах віселі пяцёра дзекабрыстаў, паэт напісаў: «І я б мог».

Калі расейцы бунтуюць – гэта адчуваюць і беларусы. Гэтак, у 1825 годзе ўдзельнікі арганізацыі «Вайсковыя браты» на Беласточчыне спрабавалі сарваць прысягу на вернасць Мікалаю І. У быхаўскую турму ў 1917 годзе трапіў Лаўр Карнілаў, кіраўнік няўдалага мяцяжу супраць Часовага ўраду Расеі. А ў 2023 годзе ў Беларусь перакінулі вагнэраўцаў, якія не дайшлі да Масквы.

Ці ёсць нешта, што аб’ядноўвае правальныя расейскія паўстанні апошніх 400 гадоў? Чаму такі чалавек, як Прыгожын, маючы ўзброенае войска, «даў заднюю»? Ці азначае параза бунту моцную дзяржаўную ўладу?

Госці праграмы «Intermarium»:

  • Святлана Куль-Сяльверстава (Беларусь), прафесарка гісторыі, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
  • С’юзан Сміт-Пітэр (ЗША), асацыяваная прафесарка гісторыі, каледж Стэтэн-Айлэнд, Гарадскі ўніверсітэт Нью-Ёрку
  • Лешэк Заштаўт (Польшча), прафесар Варшаўскага ўніверсітэту, былы кіраўнік Інстытуту гісторыі навукі Польскай акадэміі навук
  • Аляксандр Палій (Украіна), гісторык, кандыдат палітычных навук

Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons; прэс-служба Яўгена Прыгожына