Каліновец правёў водпуск у гарах пасля баёў за Бахмут


Каб наблізіць перамогу, патрэбнае дзеянне, лічыць Фін. Напрыклад, ён разбіраецца ў тэлекамунікацыях, таму зрабіўся сувязістам у палку Каліноўскага. Як жа беларусам наблізіць дзень вызвалення Беларусі ад прарасейскага рэжыму Лукашэнкі?

Герой «Ваяроў» на гэтым тыдні – беларускі добраахвотнік з пазыўным Фін. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года, а ўвосень 2020 года мусіў з’ехаць ад палітычна матываванага пераследу ва Украіну, а пазней у Польшчу.

У лістападзе 2022 года наш герой далучыўся да палка Каліноўскага. Цяпер ён – сувязіст механізаванай роты падтрымання.

Акрамя вайсковай справы Фін цікавіцца ўрбаністыкай і вольны час прысвячае гэтай тэме – яшчэ з часоў жыцця ў Беларусі ён вядзе YouTube-канал пра ўрбаністыку «Danelius».

«Я хачу, каб узор аднаўлення гарадоў Украіны не проста паказаў тое, што можна перамагчы такое зло, як Расея, – кажа Фін. – А тое, што мы зможам правільна перарабіць гарады, па якіх у свой час прайшлася савецкая будаўнічая машына, што знішчала архітэктуру таксама, як Савецкі Саюз і Расея знішчалі заўсёды нашую культуру».

Hавiны
Назвы вуліцаў, якія парушаюць законы логікі, маралі і дзяржавабудаўніцтва
2021.06.05 13:30

Фін упэўнены ў перамозе Украіны, але ён разумее, што для перамогі патрэбныя не словы, а ўчынкі: «Рабіце, не бойцеся – і тады пераможаце!»

Чаго Фіну найбольш цяпер не стае? Што адбываецца з адчуваннем часу на вайне? Ці змяніўся наш герой за год вайны? Як ваяры бавяць вольны час? Пра гэта і іншае вы даведаецеся з новага выдання «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Суспільне Одеса, Полк Каліноўскага / YouTube