Ці вярнулася Беларусь у 1930-ыя гады?


З кожным днём нашую беларускую рэчаіснасць усё прасцей і прасцей тлумачыць катэгорыямі з часу гітлераўскай акупацыі і сталінскіх рэпрэсіяў. Як Беларусь, што пацярпела і ад нацыстаў, і ад сталіністаў, дакацілася да гэткіх рэаліяў сёння? І што нас усіх чакае далей?

Памятаеце, як губазікаўцы, якія схапілі блогера і журналіста Міколу Дзядка, страшылі яго: маўляў, зараз завязём цябе да нас у гестапа, будзем там цябе катаваць яшчэ мацней! Ну або гэтая база даносчыкаў амаль на 3 тысячы імёнаў, якую апублікавалі «Кіберпартызаны».

Гэтую тэму Валер Руселік абмяркоўваў з вядомым гісторыкам і даследнікам сталінізму ў Беларусі Ігарам Кузняцовым.

Некаторыя думкі, якія агучыў Ігар Кузняцоў у эфіры «Размовы»:

  • Мне калегі казалі: ты 30 гадоў вывучаў рэпрэсіі, а цяпер прыйшоў час на практыцы ўбачыць, што гэта.
  • Я асабіста ведаю, што такое данос: за апошніх 5 месяцаў на мяне паступіла 4–5 даносаў.
  • Характар цяперашніх даносаў іншы, чымся ў савецкі час.
  • Большасць даносаў цяпер наконт сімволікі, 20 % – побытавыя.
  • Толькі 10 % вінаватых у рэпрэсіях у савецкі час панеслі адказнасць за свае дзеянні.

Размову цалкам глядзіце на канале «Belsat News».