Як Літва змагла паставіць Пуціна на месца


Пра што «ватны электарат» мусіць цяпер запытаць Пуціна? Калі Крэмль пачне параўноўваць блакаду Калінінграду з блакадай Ленінграду? Якую Zадачу могуць Vыканаць міліцыянты з Буда-Кашалёва? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Аляксандр Атрошчанкаў, галоўны рэдактар Reform.by:

  • Я яшчэ не бачыў ніводнага замежнага дыпламата, за якім бы не сачылі ў Беларусі.
  • Для палітыкаў і стратэгаў Лукашэнка выглядае на інфузорыю-туфельку.
  • Лукашэнкаўская Беларусь – гэта ЛДНР, якая захавалася і мае адзнакі суверэннай дзяржавы.

Яўгенія Доўгая, журналістка-фрылансэрка:

  • У мяне адчуванне, што іншыя краіны прыціскаюць Лукашэнку да сцяны і чакаюць, што ён сам зробіць першы крок.
  • Адна «ябацька» з Беларусі набіла сабе татуіроўку з кітайскім дыктатарам, Пуціным і Лукашэнкам.
  • Я не здзіўлюся, калі Расея пачне вайну супраць Літвы.

Яраслаў Сцешык, журналіст «Белсату»:

  • Лукашэнку ў клубе дыктатараў цяпер няёмка перад калегамі.
  • У 2020 годзе сілавікі Лукашэнкі паводзілі сябе, як звяры, – там, дзе гэта было не патрэбна.
  • Незалежныя журналісты мелі давер людзей у рэгіёнах, бо заўжды паказвалі карупцыйныя схемы мясцовай улады.

Калаж з фота: Terminator216 / commons.wikimedia.org; kremlin.ru