Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення


21 траўня Паліна Шарэнда-Панасюк, пра якую БТ знялі прапагандысцкую праграму, мелася адбыць пакаранне, але яе перазатрымалі за два дні да вызвалення. Трэці раз. Але за што? Апавёў ейны муж Андрэй. Новы «Беларус беларусу».

«Калі Паліна была на волі, калі мы былі яшчэ разам, нам найбольшае задавальненне прыносілі нейкія агульныя справы. Гэта маглі быць простыя клопаты па доме, заняткі з дзецьмі, і фактычна праца ў нас была агульная. Фактычна мы працавалі разам з Палінай. Якраз гэта прыносіла найбольшае задавальненне – простыя чалавечыя адносіны», – згадвае Андрэй Шарэнда пра жонку.

Hавiны
Паліне Шарэндзе-Панасюк выстаўленае новае абвінавачванне
2024.05.21 17:15

Тое, як лукашэнкаўская прапаганда спрабавала выкарыстаць Паліну Шарэнду-Панасюк, мужчына назваў задакументаваным на БТ злачынствам.

«Самыя светлыя ўспаміны ў маім жыцці – як мы збіраліся ўсёй сям’ёй і ехалі на роварах на прыроду», – згадвае старэйшы сын Славамір, які не бачыў маці з часу ейнага затрымання – 3 студзеня 2021 года – у іхным доме ў Берасці.

Сёння сям’я палітзняволенай чакае Паліну ў Вільні. Муж Андрэй сутыкнуўся з ракам, а малодшы сын, на вачах у якога затрымлівалі маці людзьмі ў чорным, амаль перастаў размаўляць.

Таксама ў выданні – падзяка ад Аліны Нагорнай, аўтаркі кнігі «Мова 404».

Беларус беларусу
Ігар Случак і Аліна Нагорная: Нас прыйшлі затрымліваць, а тут такая неспадзяванка
2023.12.01 19:00

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.