Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам


Чаму Лукашэнка перастаўляе сваіх генералаў? Як працуе паказуха ў рэжыме Лукашэнкі? Навошта Карпянкоў стварае моладзевыя патрыятычныя клубы? Беларускія крымінальнікі могуць выконваць дыверсіі ў Польшчы? Аляксандр Азараў, кіраўнік ініцыятывы «ByPol», у праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою.

Лукашэнка не задаволены КДБ

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў КДБ, прычым прызначэнні адбываліся ў рэжыме надзвычайнай сакрэтнасці. Публічна прызначэнцаў не называлі і не паказвалі, толькі кавалак кіцеля з медалямі і пагонам. Апроч вайны з дыверсантамі, якіх ніхто не бачыў, Лукашэнка заявіў, што КДБ мае займацца і барацьбою з карупцыяй. Навошта маглі спатрэбіцца перастаноўкі ў КДБ і якія задачы паставілі новым камітэтчыкам? Сюжэт Юліі Лабанавай.

Лінія Туска супраць Лукашэнкі

Польшча выдаткоўвае 10 мільярдаў злотых, каб узмацніць мяжу з Беларуссю. Афіцыйна праект называецца «Усходні шчыт». Тое ж робяць і дзяржавы Балтыі. Падрабязнасці – у сюжэце Вольгі Міцкевіч.

Магадан для Лукашэнкі

У Лукашэнкі напалеонаўскія планы на Калыме. Магаданскі губернатар прыляцеў у Беларусь. Сустрэча ўзроўню кіраўнік дзяржавы і губернатар некага расейскага краю – не праблема, калі ў госця ёсць грошы. Гэтак у галаве дыктатары нараджаюцца вельмі дзіўныя ідэі, якія з рэчаіснасцю не маюць нічога супольнага. Напрыклад, везці рыбу за 11 тысяч кіламетраў. Што з гэтага мае шанец хоць на нейкую рэалізацыю – глядзіце ў сюжэце Надзеі Бельскай.

Куды Лукашэнка меціць праз сяброўства з Азербайджанам

Лукашэнка можа атрымаць цэлы мільярд. Гэтым разам не ад Пуціна. Поўны мараў дыктатар вярнуўся з сонечнага Азербайджану. Калі ўсё пойдзе так, як ён задумаў, у Нагорным Карабаху хутка вырастуць аграгарадкі. Як Лукашэнка заваёўвае Паўднёвы Каўказ і чым дзеля гэтага ахвяруе, і ці ахвяруе наагул?

Швецыя за вольную Беларусь

Святлана Ціханоўская з трохдзённым візітам наведала Швецыю па афіцыйным запрашэнні. У Стакгольме да Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі прымеркавалі адмысловую канферэнцыю наконт сітуацыі ў Беларусі. Падрабязнасці – у рэпартажы Вольгі Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu