Мірная ліквідацыя рэжыму: ветэран палка Каліноўскага падзяліўся меркаваннем


Ветэран палка Каліноўскага з пазыўным Біл падзяліўся меркаваннем, што трэба рабіць ужо цяпер, каб пасля знікнення Лукашэнкі без крыві зліквідаваць ягоны рэжым. Таксама ваяр нагадаў пра нешта прапагандыстам, якія рабілі пра яго сюжэты для БТ.

Біл цяпер у Польшчы, дзе чакае статусу міжнароднай аховы. Вайсковую службу пакінуў праз стан здароўя. Ён ваяваў спачатку ў складзе палка Каліноўскага, а потым у асобным батальёне «Тэрор».

Першаю баявою задачаю Біла сталася зачыстка Бучы ад расейскіх вайскоўцаў, якія адсталі ад сваіх. Ён на ўласныя вочы бачыў трупы мірных жыхароў са звязанымі рукамі, якія пуцінская прапаганда спрабавала патлумачыць фальсіфікацыяй або правакацыяй украінцаў.

Біл распавёў нам, як з’ехаў з Беларусі, уцёкшы з «хіміі», як далучыўся да палка Каліноўскага ды якая атмасфера пануе сярод ваяроў «Тэрору». Што страшна і што не страшна на вайне? Што перашкодзіла працягнуць службу?

Распыталі Біла, што ён думае пра лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, у сюжэты якіх ён неаднаразова трапляў.

Біл таксама падзяліўся сваім бачаннем ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі. Ён вельмі хоча, каб «вусатая хунта» аддала ўладу мірна, каб не давялося ваяваць, паколькі «больш чым за год гэтае вайны і так ужо вельмі шмат крыві пралілося». Дзеля гэтага трэба ўжо пер рыхтавацца да знікнення Лукашэнкі. Якім чынам – пра гэта вы даведаецеся з новага выдання «Ваяроў», у якім пабачыце, як звычайна, эксклюзіўныя фота і відэа з асабістага архіву героя.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Министерство обороны Республики Беларусь / ВКонтакте