Ябацек занеслі ў чырвоную кнігу


Як Пуцін будзе даціскаць Лукашэнку ў пытаннях інтэграцыі? Што Крэмль проста цяпер робіць для прывязвання Беларусі да сябе? Навошта прынялі закон аб абароне ябацек/лукашыстаў і да чаго ён можа прывесці? Чаму праваліўся праект Суперлігі ў футболе і ці можна штось такое зрэалізаваць у прынцыпе?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі праграмы былі юрыстка і палітолаг Вольга Харламава, журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец і спартовы аглядальнік «Белсату» Дзяніс Ганчарэнка.

Некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей.

Вольга Харламава:

  • Дарожныя мапы інтэграцыі выцягваюць тады, калі гаварыць няма пра што, а казаць штосьці трэба.
  • Расея ўспрымае беларусаў як свайго ўнутранага спажыўца інфармацыі.
  • Беларусы праз пэўны час прызвычаяцца да новых драконаўскіх законаў.

Зміцер Панкавец:

  • Расейскае грамадства стамілася ад лязгання зброяй.
  • У калялукашэнкаўскім асяроддзі нацыянальна арыентаваных людзей засталіся адзінкі.
  • Усё, што прапаноўваецца сёння з Суперлігай – нежыццяздольна ў прынцыпе.

Дзяніс Ганчарэнка:

  • Беларускае грамадства цяпер мабілізаванае як ніколі, але нават гэтага не хапіла для перамогі над унутраным ворагам.
  • Улада чарговы раз хоча паказаць сілу, а паказвае сваю слабасць.
  • У Суперлізе зацікаўленыя больш за ўсё менавіта іспанскія клубы.

Усю дыскусію цалкам глядзіце ў выданні праграмы «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pixahive.com