Феномен айцішнікаў у Беларусі: чаму яны выйшлі на пратэсты?


Што застанецца ад ІТ-краіны, калі каток рэпрэсіяў дабраўся ў тым ліку і да тых, кім раней так ганарылася кіраўніцтва Беларусі? Пра гэта размаўляюць вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў і выкладчык, заснавальнік Belgamedev Яраслаў Кот, які быў вымушаны пакінуць краіну з-за пераследу.

Суразмоўца Віталя Цыганкова прызнаецца, што для развіцця ІТ-сектара неабходны пэўны ўзровень дэмакратызацыі і лібералізму. Пад прэсам не будуць працаваць ні буйныя, ні маленькія кампаніі.

«Айцішнікі – самыя дэмакратычныя і свабодалюбівыя людзі з усіх. Калі мы абмяркоўвалі палітыку дзяржавы па прыцягненню ІТ-спецыялістаў, я заўжды здзіўляўся: няўжо яны не разумеюць, што сабе робяць горш. Бо айцішнік успрымае чыноўніка не як начальніка, а як персанал. Як гэта і павінна быць. І калі нешта не падабаецца, то цэлая кампанія можа патрапіць у канфлікт з урадам і рэлацыравацца», – зазначыў Яраслаў Кот.

На думку госця студыі, лёс ІТ-сферы ў Беларусі сёння вырашаецца на гады наперад. Чаму? Падрабязней у поўнай версіі праграмы.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu, Facebook