«Я змагалася за нашу свабоду». Як жанчына перамагла сілавікоў


«Я спаліла сваю вопратку, калі выйшла турмы». Вольга Рытус, палітзняволеная, апавяла ў праграме «Трэба пагаварыць», як у беларускіх вязніцах ды сілавых структурах ломяць волю жанчын і як цяжка пасля вызвалення вяртацца да «нармальнага» жыцця.

Пры арышце Вольга не пагадзілася запісваць «пакаяннае відэа» ў ГУБАЗе – і таму прайшла праз фізічны гвалт. Аднак часцей у беларускай турме жанчын спрабуюць зламаць маральна: ім не даюць мыцца падчас этапаў, не даюць сродкаў гігіены, не дазваляюць лекаў і дадатковай бялізны, падсаджваюць да хворых.

«Сістэма робіць усё, каб жанчына сябе адчувала бруднай і вінаватай, – кажа Вольга Рытус. – Але я не лічу сябе «пацярпелай» – я ацалелая».

Якія арганізацыі дапамагаюць жанчынам, якія выходзяць з-за кратаў, вярнуцца да жыцця, глядзіце ў праграме «Трэба пагаварыць».