Румас у Лондане выбаўляе Лукашэнку з санкцыяў?


Лукашэнка так баіцца санкцыяў, што выправіў былога прэм’ера Сяргея Румаса ў Лондан разабрацца з гэтым пытаннем?

Госць студыі «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча аналітык Раман Якаўлеўскі нагадвае, што падчас прызначэння Румаса на пост прэм’ера той атрымаў прапанову, «ад якой немагчыма было адмовіцца». Не выключана, што паездка ў Лондан стала такой жа прапановай – місіяй для ўратавання капіталу беларускіх элітаў.

«Чаму менавіта ў Лондане? Дык таму, што Англія выйшла з Еўразвязу. Такое прымітыўнае мысленне: адрозна ад Еўразвязу яна можа не падтрымаць санкцыяў», – тлумачыць Раман Якаўлеўскі.

Колькі яшчэ чыноўнікаў сёння намагаюцца ўлагодзіць Захад? Або ўсе позіркі афіцыйнага Менску скіраваныя ў бок Масквы? Пры гэта ды іншае ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з аналітыкам Раманам Якаўлеўскім.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Alexander Astafyev / TASS / Forum