Першымі здадуць Лукашэнку самыя блізкія


Чыноўнікі таксама закладнікі рэжыму, як і астатнія беларусы. Яны чакаюць вызвалення Беларусі не менш нашага. Нават самыя блізкія здадуць Лукашэнку, калі будзе магчымасць. Андрэй Павук і Руслан Кулевіч у праграме «Трэба пагаварыць».

«Калі мы прыйдзем яны адразу пачнуць слухацца нас, – гаворыць Андрэй Павук пра сённяшнюю лукашэнкаўскую бюракратыю. – Яны прывыклі слухацца, і ім усё роўна каму».

Ён штотыдзень тэлефануе ў Беларусь найбольш адыёзным прапагандыстам, сілавікам і ідэолагам – вывучае, што ў іхных галовах, змушае іх адказваць на нязручныя пытанні. Сярод ягоных «ахвяраў» – лукашэнкаўскі МЗС, адыёзная матушка Гаўрыіла, інфаказачка Вольга Бондарава сенатарка Шчоткіна, кіраўнік МУС Карпянкоў, прапагандыст Азаронак ды іншыя.

Вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» – Марыя Грыц.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.