Ці гатовая Украіна да маштабнай вайны з Расеяй?


Расея можа пачаць актыўныя баявыя дзеянні супраць Украіны ў студзені ці пачатку лютага наступнага году. Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Раней аб магчымай падрыхтоўцы нападу Расеі на Украіну паведамлялі і амерыканскія СМІ, спасылаючыся на дадзеныя выведкі і крыніцы ў адміністрацыі ЗША.

Ці можа пачацца шырокамаштабны расейска-ўкраінскі ўзброены канфлікт, ці гатовае да яго ўкраінскія ўзброеныя сілы, ды і ўсё грамадства? Чаго дабіваецца Уладзімер Пуцін, канцэнтруючы войскі на мяжы ў Украінай? Якой можа быць роля Беларусі ў расейска-ўкраінскім процістаянні? Гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» з Віталём Цыганковым абмяркоўвала Марыя Аўдзеева, дырэктар па даследаваннях Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі.

Некаторыя думкі, агучаныя Марыяй Аўдзеевай:

  • Украіне трэба быць максімальна гатовай да канфлікту, а Захад можа аказаць дапамогу
  • ЗША можа падтрымліваць Украіну летальнай зброяй
  • Украіна – гэта фарпост, і ніхто не зацікаўлены, каб Расея там прасунулася
  • Расейская палітыка будуецца на тым, каб у кожным грамадстве знайсці супярэчнасці, разагрэць іх і выкарыстаць у сваіх інтарэсах
  • Украіна пакуль не ўключаецца ў санкцыі ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum; Irina Yakovleva / TASS / Forum

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».