Хто і як кампенсуе рэпрэсіі ахвярам Лукашэнкі?


Як мусяць выглядаць кампенсацыі ахвярам рэжыму? Хто будзе займацца іх вызначэннем і за якія грошы гэта зрабіць?

Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабаронцамі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі распрацаваў канцэпцыю кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Новая канцэпцыя прадугледжвае кампенсацыю шкоды пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека – а гэта не толькі палітвязні, але і звольненыя з працы, пазбаўленыя званняў і ступеняў, пазбаўленыя права на адукацыю ці прафесію, вымушаныя пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед.

«На 79 старонках прапісаны адказ Лукашэнку на тое, што ён кажа «палітзняволеных няма», – тлумачыць неабходнасць складання канцэпцыі адная з яе стваральніц, дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

Як паставіліся беларусы да канцэпцыі? Ці знімуць крымінальныя прысуды з людзей, якія не адбылі пакарання? Як пазбегчы магчымага падзелу ў грамадстве падчас выдачы кампенсацыяў? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні глядзіце ў праграме «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінай.

Госці студыі: дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і юрыст, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu