Беларускі ад каронавіруса апрануць хіджабы? Сатырычнае шоу


Навошта жонкам лукашыстаў хіджабы? Куды прапаў шпіц Лукашэнкі? У якой матрыцы жыве Макей? Гэтыя ды іншыя навіны, а таксама інтэрв’ю з чалавекам, чые фота плошчы Пераменаў вы абавязкова ведаеце – у новым выпуску «Хай так TV».

Госць праграмы – выкладчык, актывіст і выбітны фатограф Яўген Атцецкі. Мабыць, вы яго не ведаеце, але дакладна ведаеце ягоныя фотаздымкі.

  • Беларускі пачнуць насіць паранджу?
  • Лукашэнка хоча, каб у міністраў «гарэла»?
  • Новыя патрабаванні да студэнтаў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце
  • Урок гісторыі паводле запаветаў «галоўнага гісторыка»
  • Новая рэальнасць або Беларуская Матрыца Макея
  • Шпіца забіла не аўчарка
  • Руслан Аляхно чытае маналог разумова адсталага хлопца
  • Яўген Атцецкі – пра гісторыю плошчы Пераменаў, адыход ад журналісцкай этыкі і пра другую маладосць, пражытую раз разам з гарадзенскім панк-гуртам.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.