«Цяпер зарабляю ўтрая больш, чым на «Нафтане»


Пачаць жыццё з нуля прыйшлося і прэзідэнту беларускай федэрацыі «Айкідо Ёсінкан». Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

У Наваполацку Сяргей Лапуноў стварыў клуб «Айкідо», але клуб прыйшлося закрыць і праз пераслед пераехаць у Гданьск.

«Калі збіралі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, я думаў, што нешта мусіць атрымацца (…) У свой час абвесціў забастоўку і сышоў у стачку. Потым выклікалі ў Следчы камітэт – заводзіць крымінальныя справы. Самае жорсткае, што завялі »арганізацыя масавых беспарадкаў, з мэтай скідвання ўлады«. Тады ўзяў заплечнік і з’ехаў у Польшчу».

Сяргей марыць адкрыць уласны спартовы клуб ужо на новым месцы. Бо спорт у Сяргеевым жыцці– галоўнае.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларускія фэшн-шоу ў Чыкага

Belsat.eu