Ленін – жывы... і заразіў Пуціна


Чаму расейскія агрэсары ў захопленых украінскіх гарадах аднаўляюць савецкія помнікі Леніну – чалавеку, які, паводле Уладзімера Пуціна, і стварыў Украіну? Як у Расеі атрымалася, што шавіністычная «белая» ідэя спалучылася з таталітарнай «чырвонай»? Якое месца займае Ленін у пантэоне гістарычных герояў цяперашняга беларускага рэжыму?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўваў з гісторыкам Яўгенам Дудкіным.

Пэўныя думкі, што выказаў Яўген Дудкін у часе «Размовы».

  • Ленін – гэта злодзей, які выкарыстаў неадукаваных сялянаў.
  • Для балота важна не ідэя імперыі, а проста яе наяўнасць.
  • Расейскія палітыкі камбінуюць гістарычныя крытэрыі з мэтаю пашырэння межаў Расеі.
  • Ленін важны не ў якасці ідэі, а як сімвал.