Чаму Лукашэнка нагнятае атмасферу перад выбарамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка нервуецца перад выбарамі

Дзень адзінага галасавання ў Беларусі ўсё бліжэй, і Лукашэнка нервуецца ўсё больш. Узурпатар прачытаў вайскоўцам і супрацоўнікам сілавых структураў лекцыю пра тое, што востраў стабільнасці – Беларусь – зноў можа захістацца. Маўляў, апазіцыя рыхтуе некалькі сцэнароў захопу ўлады. Да таго ж, айчынная выведка цвердзіць пра планы Захаду ўцягнуць Беларусь у вайну. Як такое магчыма пасля амаль чатырох гадоў татальнай зачысткі апанентаў незаконнай улады? Чаму Лукашэнка накаляе атмасферу перад выбарамі? Разбіралася Юлія Лабанава.

Ціханоўская ў Мюнхене размаўляла з Клінтан і Блінкенам

Падзеі 2020 года адкрылі для беларусаў дзверы Мюнхенскай канферэнцыі, прысвечанай пытанням бяспекі, – самай уплывовай у Еўропе. Святлана Ціханоўская размаўляла там з дзясяткамі заходніх лідараў, між іншага – з Энтані Блінкенам і Гілары Клінтан, – заклікаючы іх не забываць пра Беларусь. Беларуская дэлегацыя трэці раз удзельнічала ў Мюнхенскай канферэнцыі. Сяргей Пеляса з відэкамераю сачыў за яе працаю на месцы. Падрабязнасці – у рэпартажы «Прасвету».

Улад Кобец: Дыктатар павінен разумець, што ў адміністрацыю прыляціць тамагаўк

Функцыянуе памылковая канцэпцыя, што Беларусь трэба вызваляць пасля вайны Расеі супраць Украіны. Лукашэнка ж з Пуціным уцягваюць Беларусь у будучую вялікую вайну Расеі супраць NATO. Гэта яшчэ можна сёння спыніць. Калі сёння выцягнуць Беларусь з вайны супраць Украіны, то вайна скончыцца. Так мяркуе Улад Кобец, выканаўчы дырэктар iSANS – Міжнароднай сеткі стратэгічных дзеянняў у пытаннях бяспекі. Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Уладам Кобецам па выніках Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі, з якой яны абодва нядаўна вярнуліся.

Якія праблемы паказала абарона Аўдзееўкі?

Дзесяць гадоў працягвалася абарона ўкраінцамі маленькага гораду Аўдзееўкі. У чым прычыны таго, што не ўдалося ўтрымаць горад? Чаго дасягнулі ўкраінскія войскі, нягледзячы на адступленне? Разбіралася Вольга Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu