Чаму Пуцін ненавідзіць Украіну?


Чаму Уладзімер Пуцін так ненавідзіць незалежную Украіну? Ці можна дагэтуль аналізаваць дзеянні Крамля рацыянальнымі катэгорыямі – або там ужо цалкам пераважаюць эмацыйныя матывы? Чаму Захад вось ужо не першы год даволі млява рэагуе на агрэсію Расеі, і што гэта можа змяніць? Як памянялася за апошнія месяцы становішча Лукашэнкі, і ці можна казаць, што для Масквы ўжо не мае значэння, чаго ён хоча?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» з Віталём Цыганковым абмяркоўваў гісторык, публіцыст, намеснік дырэктара Расейскай службы радыё «Свабода» Яраслаў Шымаў.

Пэўныя думкі, выказаныя Яраславам Шымавым у часе «Размовы»:

  • Пуцін не любіць Леніна, бо яму блізкая Расейская імперыя
  • Апошнія два гады Пуцін не жыў нармальным жыццём, а заставаўся ў ізаляцыі, што паўплывала на ягоныя паводзіны
  • У прамове Пуціна мы пабачылі сапраўдную шчырасць, ягоную «шырыню рускай душы»
  • Для Пуціна Беларусь і Украіна – часткі «русского мира».

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Sarah Silberg, POOL / Reuters / Forum