Таро-прагноз: Лукашэнка без голасу схаваецца ў Азіі. Бондараву пабілі за Санта Клаўса


Пакуль Галоўчанка ездзіў у Расею і сустракаўся з Мішусціным, Бондарава наехала на Новы год і Санта Клаўса і атрымала адлуп. Лукашэнка прадказаў будучыню і згубіў голас. Наш таро-прагноз: Лукашэнка схаваецца ў Азіі ў 2024 годзе. Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Вольгу Бондараву пабілі за данос на Санта Клаўса
  • Таро-прагноз ад Лукашэнкі і для Лукашэнкі: ён схаваецца ў Азіі
  • Таро на службе міліцыі
  • Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта Дзмітрый Хадановіч падлізаў дык падлізаў
  • Рыгор Азаронак параўнаў Лукашэнку з…
  • Раман Галоўчанка прызнаўся Міхаілу Мішусціну ў сваёй самай вялікай бядзе
  • Каляда і калядоўшчыкі
  • Найлепш у Беларусі калядуе пракуратура і Андрэй Швед. На 43,5 тысяч тон золата
  • У Расеі дэфіцыт яек. Сяргей Барташ паабяцаў: Беларусь дапаможа Расеі яйкамі
  • Беларусь – першае месца па запазычанасці перад Расеяй
  • Чат: галоўны падарунак для Аляксандра Лукашэнкі
  • Міністэрства замежных спраў Беларусі паліць паперы
  • Піца са смакам Новага года
  • Менскі метрапалітэн упрыгожыў вагоны
  • Віншаванне з Калядамі і Новым годам!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; vimpel-v; reform.by; Andrew Matthews / PA Images / Forum