Беларусы гатовыя здацца Лукашэнку?


Апошнія дні ў грамадстве зноў аднавілася дыскусія пра нібыта магчымасць перамоваў з дзейнай уладай. Ці магчымы варыянт тактычнага адступлення ў сваіх патрабаваннях – дзеля таго, каб дабіцца хоць што-небудзь? Ці здольны цяперашні палітычны рэжым у прынцыпе ісці на нейкія перамовы — пры якіх умовах і з кім гэта можа адбыцца?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з аналітыкам Беларускага цэнтру стратэгічных даследаванняў Вадзімам Мажэйкам.

Некаторыя думкі, што агучыў Вадзім Мажэйка з часе «Размовы»:

  • Беларусы стомленыя, што змаганне ідзе паўтары гады, але пазітыўнага выніку няма
  • Грамадствам запатрабаваны дыялог пра будучыню, транзіт улады і імкненне да новай Беларусі
  • Добра, калі транзіт улады пройдзе праз дыялог, а не грамадзянскую вайну ці ўмяшянне замежных краінаў
  • Капітуляцыя – гэта не тое, што ўспрымае беларускае грамадства
  • Я не схільны лічыць, што санкцыі неяк уплываюць на рэпрэсіі, Лукашэнка рэпрэсуе ўсіх сваіх праціўнікаў з помсты
  • Лукашэнку няма пра што перамаўляцца, бо ён зацікаўлены толькі ў захаванні ўлады

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum