Лукашэнка рыхтуе «спецыяльную выбарчую аперацыю»


Лукашэнка рыхтуецца да СВА – спецыяльнай выбарчай аперацыі. Прызначаны адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года. Чаму выбары ў Беларусі – гэта фарс і небяспека для рэжыму? Што могуць зрабіць беларусы? Спрачаюцца Котаў і Рымашэўскі. Новы «Двубой».

У 2024 годзе ў Беларусі пройдуць выбары ў «палатку», якія насамрэч будуць фарсам. Так тлумачыць Анатоль Котаў, былы працаўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, які падзяліўся асабістаю гісторыяй ілюзіяў пра тое, што рэжым можна змяніць знутры.

Віталь Рымашэўскі запярэчыў, што ў адрозненне ад выбараў у так званы парламент выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў – гэта шанец для актывістаў.

«Будзе выбарчая кампанія не толькі ў Палату прадстаўнікоў, але і мясцовыя саветы. Калі мы кажам пра Палату, то там зразумела, што ўсё пад кантролем. 100 з нечым так званых прызначаных дэпутатаў. Што датычыцца мясцовых саветаў, там больш за 10 тысяч мясцовых парламентароў. Паўнамоцтвы ў іх нікчэмныя, але для многіх мясцовых актывістаў гэта хіба адзіная магчымасць публічнай дзейнасці і вырашэння, можа быць, або актуалізацыя нават сваіх мясцовых праблемаў, каторыя важныя для тых жыхароў, якія жывуць у рэгіёнах», – тлумачыць Рымашэўскі.

Палітык адзначае, што БХД традыцыйна выступала за байкот выбараў, але не гэтым разам, калі паралельна з «выбарамі» ўнутры Беларусі пройдуць выбары для беларусаў замежжа – у Каардынацыйную раду.

Чаму, нягледзячы на ўсе перасцярогі, рэжым можа пралічыцца, як гэта было ў 2020 годзе і яшчэ ў часе СССР напярэдадні яго развалу?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы «Двубой»:

Віталь Рымашэўскі, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

Анатоль Котаў, палітолаг, былы працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.