Супербабуля ўратавала ўнукаў, калі бацькоў пасадзілі на 11 гадоў у «справе «Арміі з народам»


Антаніна – давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Сяргей – адміністратар тэлеграм-каналу «Армія з народам». Цяпер яны абое на Валадарцы. У іх засталіся двое няпоўнагадовых дзяцей. Маці Антаніны, бабуля Настачкі і Ванечкі, спадарыня Ганна – нашая сённяшняя гераіня. Яна здолела вывезці сваіх унукаў у Польшчу…

Фільмы
Краіна для жыцця
2020.12.17 18:30

Свае першыя содні паводле артыкулу 23.34 Антаніна атрымала, калі выйшла падтрымаць Сяргея Ціханоўскага яшчэ ў красавіку 2020-га. Пазней Тоню звінавацілі і паводле крымінальных артыкулаў:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Удзел у масавых беспарадках»,
  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці».

Вынік суда – 5 гадоў і 6 месяцаў. Мужу Антаніны, Сяргею, прысудзілі такі ж тэрмін. Супольна маладых бацькоў і актывістаў рэжым асудзіў на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ганна Канавалава з Настай ды Іванам на акцыі салідарнасці ў Польшчы.
Фота: Ірына Арахоўская / Facebook

«Мозг адмаўляўся паверыць у такі тэрмін. Я ўсё яшчэ думала: яна ж ні ў чым не вінаватая, разбяруцца, разбяруцца… Была сям’я, раз – і нічога няма», – разважае спадарыня Ганна.

Фільмы
Не бойся
2021.05.30 20:30

«Калі ў Тоні быў этап, у жалезны вагон з клеткай набілі 15 жанчын. Першыя содні іх нават не выводзілі ў прыбіральню з гэтай клеткі. Адлегласць 300 кіламетраў, якую можна праехаць за 5 гадзінаў, яны ехалі тры дні… Рэпрэсіі ні на хвіліну не спыняюцца», – згадвае гераіня.

Муж Ганны ўжо больш за год жыве адзін праз гэтую сітуацыю: ён застаўся ў Беларусі, каб быць з дачкой і падтрымліваць яе з-за кратаў, збіраць перадачы, пісаць лісты. Кажа, дачка – іхная гераіня, сямʼя ганарыцца ёю.

Размова з дзядулем, які застаўся ў Беларусі, каб падбаць пра дачку і зяця. Кадр з праграмы «Беларус беларусу»

Больш за ўсё Насця і Ваня хочуць, каб тата і мама хутчэй вярнуліся. А яшчэ – паехаць на мора, пакатацца на карабліках і паплаваць.

Калі вы хочаце падтрымаць іншых нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з любога пункту свету – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.