Макей зробіцца амапаўцам?


Каму хоча спадабацца Макей сваймі выказваннямі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Якія рытуалы пакланення сваёй уладзе стварае рэжым Лукашэнкі? Чаму замежнікі, якія прыедуць у Беларусь, будуць добра пачувацца? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы «Без акрэдытацыі»:

палітолаг Андрэй Ягораў, рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка і галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Павел Свярдлоў

  • Прызнанне «Еўрарадыё» экстрэмісцкай арганізацыяй успрымаю як абразу гонару і годнасці.
  • У Макея таксама ёсць гумовы дручок, які ён хавае за спінаю, але час ад часу дастае і пачынае ім пагражаць.
  • Расейская прапаганда прасоўвае наратыў аб тым, што заходнія палітыкі не кіруюцца інтарэсамі сваіх грамадзянаў.

Фёдар Паўлючэнка

  • Карпянкоў і ГУБАЗіК паказалі, як трэба рабіць кар’еру ў Беларусі: падабацца асабіста Лукашэнку і бегаць па кватэрах ды лупцаваць іншадумцаў.
  • Якая розніца Караніку, што палякі, літоўцы ці латышы падумаюць пра Гарадзенскую вобласць?
  • Само тое, што мяжа Беларусі не закрытая, – гэта ўжо добра.

Андрэй Ягораў

  • Жаданне мабілізацыі грамадства ў рэжыму ёсць, але ён баіцца, што гэтая мабілізацыя пойдзе не туды, куды трэба.
  • Рэжымы ў Менску і Маскве спрабуюць прадаць сваім грамадзянам бяспеку ў якасці дасягнення.
  • Рэжым Лукашэнкі не можа быць упэўнены ў лаяльнасці сваіх чыноўнікаў, бо гэта ж беларусы: на твары напісанае адно, а што ў кішэні, ты не ведаеш.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu