Беларусы прысаромілі турэмнага цэнзара, і той прапусціў ліст да палітвязня


Ліставанне з палітвязнямі чытаюць турэмныя цэнзары. Яны могуць не прапусціць ліста. Пра што і як пісаць, каб гэтага не сталася, распавяла мадэратарка ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» Алена Панамарова.

Колькасць палітзняволеных у Беларусі 14 траўня 2022 года перавысіла 1200 асобаў. «Мова нанова» заклікае ўсіх неабыякавых пісаць лісты. Гэта найменшае, што мы можам зрабіць.

Алена Панамарова падзялілася з «Моваю нанова» сваім досведам ліставання з палітычнымі вязнямі. Як напісаць ліст: пра што распавесці, якія тэмы лепш апусціць, каб не прыдраўся турэмны цэнзар? Як самому не трапіць за краты пасля ліставання, як гэта сталася з Іллём Міронавым? Што напісала адна беларуска цэнзару, каб ён здаўся і пачаў прапускаць лісты?

Калі вы ў Варшаве, прыходзьце ў сераду а 18:00 у Беларускі моладзевы хаб (pl. Konstytucji 6) – там збіраюцца людзі, каб напісаць лісты палітвязням. Гуртом і бацьку добра біць!

Артыкулы
Праваабаронцы абвесцілі 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі
2022.05.16 13:50

У граматычнай частцы параўноўваем беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі.

Ліст = пісьмо

Палітвязень – рас. политзаключенный

Асадка = ручка

Капэрта = канверт

Нядзеля – рас. воскресенье

Выгодна = камфортна, зручна

Трываць = цягнуцца

Знакаміты – рас. знаменитый

Ціск – рас. давление

Уплываць – рас. влиять

Наўпрост – рас. прямиком

Зварот – рас. обращение

Хутка – рас. быстро

Крок – рас. шаг

Варта – рас. стоит

Абставіны – рас. обстоятельства

Падзея – рас. событие

Распавядаць = расказваць

Раіць – рас. советовать

Жывёла – рас. животное

За кратамі – рас. за решеткой

Зайздрасць – рас. зависть

Такім чынам – рас. таким образом

Верш – рас. стихотворение

Аповед – рас. рассказ

Прыцягнуць увагу – рас. привлечь внимание

Запалоханыя – рас. запуганные

Выпадак – рас. случай

Ладзіць = праводзіць

Сродкі – рас. средства

Танней – рас. дешевле

Ліставанне = перапіска

Адказ – рас. ответ

Хвалявацца – рас. волноваться

Заахвочваць – рас. побуждать

Зняволенне – рас. заключение

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.