Да якой цывілізацыі належаць беларусы? Ордэн базыльянаў на службе Беларусі




Да якой цывілізацыі належаць беларусы? Ці можна спалучаць адначасова і Захад, і Усход? Прыклад ордэну базыльянаў і ўніяцтва, паўсталага ў ВКЛ у 1596 годзе, сведчыць, што гэта магчыма, але ёсць складанасці. Гісторыя ад «Вусаў Скарыны».

Ордэн базыльянаў Святога Язафата, утвораны ў 1617 годзе нарадзінцам Наваградчыны Язэпам Руцкім, стаў адным з найбольш значных і ўплывовых на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ордэн меў сетку адукацыйных установаў, якая была не нашмат горшая за езуіцкую, разбудаваў шэраг важных і сёння рэлігійных цэнтраў – напрыклад, Жыровічы. Аднак унутры ордэну ад самага яго заснавання быў канфлікт, які паўплываў на нашую гісторыю.

Вусы Скарыны
Парадоксы ўніяцтва, адмысловае канфесіі для беларусаў і ўкраінцаў
2022.04.18 17:04

Падрабязнасці глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.