Пуцін выглядае, як загнаны ў кут пацук. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Раскол у атачэнні Лукашэнкі?

Расея пачала другую фазу вайны, і Лукашэнка яўна гэтым не задаволены. Дыктатар запужвае сілавікоў баявымі дзеяннямі, ізноў нагнятаючы страх: маўляў, «хочаце як ва Украіне?». Тым часам ягоныя падначаленыя робяць смелыя заявы і нават пагражаюць Захаду. Як чытаць гэткі палітычны наратыў? А можа, гэта раскол у структуры? Рэпартаж Надзеі Бельскай.

Лукашэнка – суўдзельнік ваенных злачынстваў Пуціна. Інтэрв’ю з Марыяй Аўдзеевай

Пуцін выглядае, як загнаны ў кут пацук. Ці ўдасца Расеі захапіць другі паводле велічыні горад ва Украіне? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Марыяй Аўдзеевай, дырэктаркаю даследаванняў Еўрапейскай асацыяцыі экспертаў, эксперткай «iSANS».

Чаму вайна аб’яднала не ўсю Еўропу?

«Расея – ваш банкір». Гэтая фраза прагучала на тэледэбатах Марын Ле Пэн і Эманюэля Макрона перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў. Адною з асноўных тэмаў у спрэчцы палітыкаў сталі дачыненні з Расеяй і яе напад на Украіну. Чаму для некаторых еўрапейскіх палітыкаў пасля пяцідзесяці сямі дзён вайны ўсё «неадназначна», а Расея застаецца супольнікам і партнёрам?

Колькі грошай ужо вылучыў Еўразвяз для Украіны?

Ці расчуліў Брусель ліст Макея і стаў шанцам на дыялог з дыктатарам? Алесь Сіліч паразмаўляў з Пэтэрам Стана, прэс-сакратаром Еўрапейскай службы замежных дачыненняў.

«Не Пуцін будзе канчаць вайну»

Пуцін абраў найгоршы варыянт наступу. Ён можа спыніцца? Каментуюць украінскі ваенны эксперт, палкоўнік запасу Алег Жданаў і Міхаіл Самусь, дырэктар «New Geopolitics Research Network», Кіеў. Сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Фота: kremlin.ru