Ці была змова супраць Лукашэнкі? Версія Дзмітрыя Шчыгельскага


Абвінавачваныя ў справе аб замаху на забойства Аляксандра Лукашэнкі ды ягонай сям’і – за кратамі і, як сцвярджае следства, даюць прызнальныя паказанні. Псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, які таксама лічыцца ўдзельнікам групы змоўцаў, – сёння на сувязі ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Госць патлумачыў, што магло стацца нагодаю для такога гучнага раскручвання справы і такіх сур’ёзных абвінавачанняў.

«За што яны схапіліся і чаго яны спужаліся? Таго, што пачалі абмяркоўваць, у існасці, табуяваную тэму, у значнай ступені табуяваную ў Еўропе і ў леваліберальных колах, а сёння гэта тыя, хто ва ўладзе ў Еўропе. Пра гвалт, сілу і супрацьстаянне такога роду рэжымам, калі яно можа быць паспяховым, а калі – не», – выказаўся Дзмітрый Шчыгельскі.

У размове з Уладзімірам Мацкевічам адмысловец даводзіў, чаму лічыць неабходным агульны дыялог і чаму без вывучэння досведу папярэднікаў перамогі не дачакацца.

Падрабязней – у поўнай версіі «Размовы».

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Калаж вокладкі: president.gov.by, svoboda.org