Сістэма Лукашэнкі прысягне новаму гаспадару?


Склалася новая рэальнасць, у якой Аляксандр Лукашэнка на любое пытанне цяпер вымушаны адказваць: «Мне трэба параіцца з шэфам»… То бок, «старэйшым братам». Які ўплыў на свядомасць ябацек і наменклатуры акажа разуменне таго факту, што Лукашэнка ўжо дэ-факта не кіруе працэсамі ў Беларусі, а за яго стратэгічныя пытанні вырашае Масква?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым у «Размове» абмеркаваў доктар палітычных навук Павал Усаў.

Пэўныя думкі, выказаныя Паўлам Усавым у часе «Размовы»:

  • Новая ваенная дактрына так званай «саюзнай дзяржавы» прадугледжвае, што Беларусь як незалежная краіна ў геапалітычным плане перастае існаваць
  • Расея не абмежаваная ніякімі міжнароднымі дамовамі
  • Лукашэнка быў упэўнены, што трымае ўсё пад кантролем, да 2020 году ў яго не было крызісу легітымнасці
  • Пуцін у 2020 годзе памазаў Лукашэнку на кіраўніка Беларусі
  • Атачэнне Лукашэнкі разумее, што ўлада Лукашэнкі існуе толькі, калі мае зялёнае святло з Масквы
  • Наменклатура, якая існуе ў Беларусі – не прадзяржаўная
  • Марзалюк пачне служыць новаму Богу ў асобе Пуціна

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Фота: BelTA / TASS / Forum; Mikhail Japaridze / TASS / Forum