Выкрадальнік маланак, які першым убачыў аўру і вынайшаў радыё. Якуб Наркевіч-Ёдка




Вынаходнік радыё і электраграфіі (біяэлектраграфія), першым сфатаграфаваў аўру. Вядомы як беларускі Тэсла, а правільней – як наш Франкенштайн. Якуб Наркевіч-Ёдка, які пакінуў у гісторыі «сістэму Ёдкі» і маёнтак Наднёман. Новыя «Вусы Скарыны».

Якуб Сармат Жыгімонт Наркевіч-Ёдка нарадзіўся 8 студзеня каля Менску і ўвайшоў у гісторыю як адзін з найбольш вядомых навукоўцаў з тэрыторыі Беларусі.

«Гэта ўнікальны навуковец, наватар-даследчык, чалавек, які сам-адзін дабіўся неймаверных поспехаў у навуцы. Пра яго нават кнігу напісалі яшчэ пры ягоным жыцці», – зазначае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Якуб Наркевіч-Ёдка спачатку хацеў быць піяністам, для чаго атрымаў адукацыю ў Парыжы і нават год прапрацаваў у вядомай Марыінскай жаночай гімназіі ў Маскве. Аднак у хуткім часе музыка адышла для яго на другі план, бо пад уражаннем ад сямейнай трагедыі – смерці ад сухотаў бацькі і сястры – Якуб надумаў зрабіцца доктарам, дзеля чаго зноў паехаў вучыцца ў Парыж. Але ягоная вучоба ў 1871 годзе была перарваная падзеямі Парыжскай камуны, таму Наркевіч-Ёдка вярнуўся на радзіму, у маёнтак Наднёман, дзе заняўся не толькі медыцынай, але і фізікай, дакладней электрамагнетызмам і вывучэннем атмасфернай электрычнасці (маланак).

Вусы Скарыны
Валер Урублеўскі. Як ляснік з Жалудка ўзняў Парыж. Паплечнік Каліноўскага і Маркса
2023.11.20 15:00

У Наднёмане ён пабудаваў найбуйнейшую ў заходняй частцы Расейскай імперыі метэаралагічную станцыю і шукаў спосабы, як пры дапамозе электрычнасці падвысіць ураджайнасць на зямлі, а галоўнае – лячыць чалавека. Што з гэтага атрымалася ў Наркевіч-Ёдкі – глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.