Палітвязні не рабы, каб рабіць тумбачкі для «Ikea»: Пётр Маркелаў


Пётр Маркелаў – беларускі актывіст, удзельнік беларускай грамадзянскай кампаніі «Legalize Belarus». За мяжой працягнуў актывізм: прыйшоў з сякерай у краму «Ikea» ў Чэхіі. Падрабязнасці – у праграме «Беларускі свет».

Сёння Пётр вучыцца ва ўніверсітэце ў Празе і займаецца актывізмам. Апошняя акцыя Маркелава – гэта акцыя ў краме «Ikea» ў Празе. Маркелаў абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работаў, пасля чаго рассек дзве белыя тумбачкі сякераю.

«Я рассек тумбачкі, зроблены рабскай працай».

Затым Пётр абліў тумбы чырвонай фарбай і па-ангельску праз узмацняльнік заявіў, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва «Ikea» з уладамі Беларусі». Актывіста падчас перформансу скруціла паліцыя.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Майстрыху манікюру абвінавацілі ў тым, што была завадатаркаю пратэставых мітынгаў
  • Беларуская вольная мастачка ў Нідэрландах 

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu