Беларусы сталі больш шчаслівымі


Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) падрыхтаваў вялікую працу, прысвечаную агляду каштоўнасных зменаў у беларускім грамадстве за апошнія 10 гадоў. Якія галоўныя стратэгічныя зрухі адбыліся ў свядомасці беларусаў за гэты і ранейшы час? Пра што кажуць такія паказнікі, як рост рашучых прыхільнікаў канкурэнцыі, талерантнасць да няроўнасці ў даходах? Наколькі каштоўнасці моладзі адрозніваюцца ад падыходаў старэйшага пакалення?

Гэтыя ды іншыя тэмы разам з Віталём Цыганковым у «Размове» абмяркоўваў дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі.

Некаторыя думкі, агучаныя Пятром Рудкоўскім у часе «Размовы»:

  • За апошнія 10 гадоў беларусы сталі больш шчаслівымі, а таксама больш здаровымі
  • Агульны ўзровень гомасексуалізму сярод беларускай моладзі нізкі
  • Беларускія жанчыны больш давяраюць дзяржаўным інстытутам і ўладам, чым мужчыны
  • Раней да дзяржаўных медыяў у Беларусі быў даволі высокі давер
  • У Беларусі няма ні Усходу, ні Захаду, ні Цэнтру ў каштоўнасным плане, гэтыя расколы і падзелы адсутнічаюць

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».