Пра п’янства Азаронка, заробак $ 300, сіпатасць Лукашэнкі – на паліграфе Алег Гарбуз


Ці шкадаваў Алег Гарбуз калі-небудзь, што стаў акторам? Ці зайздросціць купалавец Свабоднаму тэатру? І ці лічыць ён купалаўцаў больш таленавітымі за актораў Свабоднага тэатру? На паліграфе ў праграме «Шчыра кажучы» актор Алег Гарбуз. 

У нас было пытанне: вы лічыце купалаўцаў больш прафесійнымі за актораў Свабоднага тэатру? Алег Гарбуз лічыць, што так.

«Купалаўцы былі заўсёды не толькі акторамі, яны былі заўжды людзьмі. І тэатр не быў месцам інтрыгаў ці барацьбы кланаў, як гэта часам бывае ў іншых тэатрах. Для нас у першую чаргу гэта быў дом».

Хіба гэта не з апошніх прычынаў, чаму акторы беларускага тэатру нумар адзін працавалі там, нягледзячы на заробкі ў эквіваленце 300–400 долараў. Каб выжыць, беларускія акторы пагаджаліся на працу ў расейскіх серыялах. А вось адна з апошніх творчых працаў купалаўца Алега Гарбуза – роля міністра ў беларускім серыяле «Працэсы», які зняў тэлеканал «Белсат».

Прэм’ера
Гэта «П******». Чорная камедыя пра беларускую (і не толькі) рэчаіснасць
2023.09.05 15:00

Прэм’ера «Працэсаў» адбудзецца 25 лістапада на YouTube-каналах Belsat Life і Vot tak, таксама серыял можна будзе паглядзець у прыкладанні для смартфонаў (iOS і Android ) і тэлевізараў з функцыяй Smart TV.

У праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці хацеў бы актор зняцца ў расейскім серыяле цяпер? Ці ганарыцца тым, што здымаўся?
  • Які голас раздражняе яго больш за ўсё?
  • І ці хацеў калісьці сыграць Лукашэнку ў тэатры?

Belsat.eu